НІВА АДДЗЯЧЫЛА ХЛЕБАРОБАМ

Аграрный сектор и промышленность

У ААТ “Суднікаўскі” сёлетняму ўраджаю радуюцца: атрымліваюць па 31,2 цэнтнера з гектара, трывала ўвайшоўшы ў пяцёрку лепшых па раёне

    Загадчыца склада Марыя РАДКЕВІЧ адзначае, што ў параўнанні з леташнім жнівом намалот у паўтара раза большы. Збожжа ўбіраюць шэсць камбайнавых экіпажаў, на адвозцы задзейнічаны тры “МАЗы” і адзін трактар – усе свае, суднікаўскія, таму добра ведаюць кожнае поле і цану кожнай здабытай тоны, бо нястомна працавалі над гэтым яшчэ з самага пачатку закладкі будучага ўраджаю. Сярод камбайнераў першынство трывала ўтрымлівае Валянцін ГУПАНОВІЧ, другое і трэцяе дзеляць паміж сабой бацька і сын Дзмітрый і Яўген ГРЫШАЛЕВІЧЫ. Вадзіцель Пётр БАГДАНОВІЧ перавёз ужо больш за тысячу тон, а яго калега Алег БАРКОЎСКІ на падыходзе да круглай лічбы.

    Кіраўніцтва паклапацілася, каб усе, хто прымае ўдзел у жніве, былі, як кажуць, і накормлены, і абуты: механізатары забяспечаны спецадзеннем і абуткам, атрымліваюць двухразовае гарачае харчаванне і падвячорак.    

    Як паведаміў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр КАСІНСКІ, сёлета ўборка пачалася даволі рана: адначасова паспелі і азімыя, і яравыя культуры. Добра ўрадзілі азімае трыцікале, жыта і пшаніца, а вось ячмень крыху падвёў. Даведзенае заданне па дзяржзаказу ў 600 тон гаспадарка ўжо амаль выканала.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

 

Загадчыца склада Марыя РАДКЕВІЧ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вадзіцелі Пётр БАГДАНОВІЧ і Алег БАРКОЎСКІ
Старшыя камбайнеры Дзмітрый і Яўген ГРЫШАЛЕВІЧЫ, Валянцін ГУПАНОВІЧ і Уладзімір ШКЕЛЬ


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *