СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ НА ВАДАПЛАЎНУЮ І БАЛОТНУЮ ДЗІЧЫНУ

Закон и порядок

З другой суботы жніўня па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак дазваляецца паляванне на дзічыну вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную, вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку, фазана; з трэцяй суботы верасня па другую нядзелю снежня ў светлы час – на гуся белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, казарку канадскую.

    У абодвух выпадках дапускаецца паляванне ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з пад’езда з маламерных суднаў з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з патронамі, зараджанымі шротам; паляўнічых сабак усіх парод, акрамя ганчакоў і хартоў; маламерных суднаў без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком, альбо безружэйным спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак.

    Згодна з арт. 15.37 КоАП Рэспублікі Беларусь, за паляванне без дазволу, або ў забароненых месцах, або ў забаронены час, або забароненымі прыладамі, або забароненымі спосабамі прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад палявання і іншых прадметаў, якія з’явіліся сродкам здзяйснення парушэння, ці без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.

Васілій ПАЎЛАЎ,

старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай

міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *