ЛІДАР З ДОРАЎ

Молодежный курьер

Вучаніца 5 класа Дорскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Софія НОВІК стала лепшай у намінацыі “Мэтанакіраванасць”

   Сярод аднакласнікаў, 3 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак, Софія – лідар: сваім прыкладам умее арганізаваць, зацікавіць, павесці за сабой. Стараста класа і правая рука настаўніка. Вельмі адказная, дысцыплінаваная, актыўная, дапытлівая, прымае ўдзел ва ўсіх конкурсах і робіць гэта, як падкрэсліваюць настаўнікі, ад душы. І ўжо мае заслужаныя ўзнагароды: дыплом 3-й ступені ў раённым конкурсе “Я даследчык”, 3-е месца ў абласной дыстанцыйнай алімпіядзе па рускай мове і раённай – па Правілах дарожнага руху.

    Кола яе інтарэсаў досыць разнастайнае. Дзяўчынка наведвае мясцовую школу мастацтваў: вучыцца бісерапляценню, маляванню, выпальванню і танцам. Любіць падарожнічаць і вывучаць гісторыю: пасля кожнай такой паездкі яе перапаўняюць прыемныя хвалюючыя эмоцыі, а штосьці новае і цікавае становіцца тэмай для размоў як у школе, так і дома. Два разы на тыдзень – у аўторак і пятніцу – Софія разам з бацькамі наведвае Івянецкі касцёл: паспяхова здала неабходныя экзамены і была дапушчана да першай камуніі.

    У сям’і – яна адзіная ўсеагульная любіміца. Бацька Алег Мар’янавіч і маці Кацярына Васільеўна ганарацца дачкой, радуюцца поспехам, а дзядуля Васіль – увогуле найлепшы сябар, якому яна давярае ўсе сакрэты. Цешацца ўнучкай, клапоцяцца, падтрымліваюць і дзядуля з бабуляй з Дубоўцаў.

    Ёсць спадзяванні, што і ў далейшым Софія Новік сваімі дасягненнямі будзе праслаўляць родную школу і дорскую зямлю.

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *