З Днём ведаў!

Официально


Паважаныя жыхары Міншчыны!

Сардэчна віншую вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
У нашай краіне гэта свята заўсёды напоўнена радасцю. Школы і гімназіі, вучылішчы і ліцэі, акадэміі і ўніверсітэты шырока расчыняюць дзверы, каб зноў прыняць тысячы навучэнцаў. Маладыя людзі шчаслівыя ўбачыць сваіх мудрых настаўнікаў і шматлікіх сяброў, акунуцца ў незвычайную атмасферу святла і цяпла. Паўсюль льецца музыка, чутны вясёлыя галасы. Няма нікога, хто застаўся б абыякавым да гэтага мора ўсмешак, кветак і святочных убораў.
Асабліва прыемнае хваляванне адчуваюць дзеці, якія ўпершыню пераступаюць школьны парог. Іх чакаюць дзівосныя адкрыцці.
Для многіх старшакласнікаў і студэнтаў сёлетні навучальны год – выпускны. Веру, што яны знойдуць дастойнае прымяненне сваім навыкам і талентам, стануць надзейнай апорай дзяржавы.
У гэтым ім дапамогуць нашы дарагія настаўнікі і выкладчыкі. На Міншчыне назапашаны багаты педагагічны вопыт, дзейнічае мноства навучальных устаноў, укараняюцца сучасныя тэхналогіі навучання. Гэта залог паспяховага развіцця, у аснове якога ляжаць веды.
Ад душы жадаю ўсім свету, дабра і дабрабыту! Са святам, сябры!
Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч Ісачанка

**************************************

Паважаныя педагогі, школьнікі, бацькі Валожынскай зямлі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў!
Першакласнікам першы званок абвесціць аб пачатку новага этапу, поўнага цікавых падзей і адкрыццяў. Для выпускнікоў – гэта час выбару і вызначэння жыццёвага шляху, для настаўнікаў – яшчэ адна ступень ва ўдасканаленні майстэрства.
Выказваем словы ўдзячнасці педагогам раёна, ад высакароднай, адказнай і стваральнай працы якіх залежыць узровень ведаў, агульнае духоўна-маральнае, творчае, фізічнае развіццё юных грамадзян, будучыня нашага грамадства і дзяржавы.
Дарагія сябры! Няхай новы навучальны год будзе плённым, творчым і паспяховым!
Іван Станіслававіч Маркевіч, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання,
Мікалай Вячаслававіч Радаман, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання

**************************************

Са святам вас, шаноўныя жыхары Валожыншчыны!

Кожны з нас усведамляе: каб стаць паўнавартаснай, гарманічнай асобай, набыць любімую прафесію, сустрэць на сваім шляху цікавых людзей, стварыць дружную сям’ю і забяспечыць яе дабрабыт, чалавеку неабходна вучыцца.
Цяга да ведаў – самы лепшы паказчык цывілізаванасці грамадства, яго духоўнай сілы, зараджанасці на новыя працоўныя здзяйсненні, навуковыя адкрыцці, стварэнне непаўторных шэдэўраў мастацтва. Дзеці і дарослыя зноў уваходзяць у свет ведаў, каб потым даць ім годнае прымяненне дзеля росквіту наша малой радзімы.
Максімальна раскрыць здольнасці, узброіцца навыкамі і вопытам дапамагаюць настаўнікі, выхавальнікі, выкладчыкі. Нізкі паклон за вашы працу, мудрасць і цярпенне. Вы заўсёды застаецеся для нас прыкладам адукаванасці, інтэлігентнасці, дабрыні, энергічнасці і мэтанакіраванасці.
Быць такім жа прыкладам для сваіх дзяцей хочацца пажадаць таксама ўсім бацькам, якія нясуць галоўную адказнасць за інтэлектуальнае развіццё і маральнасць маладога пакалення.
Нашы асаблівыя віншаванні тым, хто ўпершыню пераступае парог школы, вучылішча, універсітэта. Жадаем, каб у сценах сваіх альма-матар вы знайшлі таленавітых настаўнікаў і верных сяброў!
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Міхайлавіч Круковіч
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *