Пасадзейнічаць на вышэйшым узроўні

Важное Официально

прасілі валожынцы прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь падчас выязнога прыёму грамадзян. Мерапрыемства праходзіла ў райвыканкаме.

Для аказання консульска-прававой дапамогі жыхарам Валожыншчыны ў наш рэгіён прыехалі саветнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Алена Фешчанка і кансультант галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Іван Сільвановіч.

На прыём людзі прыходзілі як індывідуальна, так і калектыўна. Некаторыя ўзнятыя пытанні насілі асабісты характар, таму па маральна-этычных меркаваннях агучваць іх мы не будзем. А вось адзін зварот варты дэталёвай увагі. Прадстаўнік турыстычнага кластара «Валожынскія гасцінцы», гаспадар сядзібы «Налібоцкія васількі» Васіль Шакун ад імя калег папрасіў у прадстаўнікоў ведамства па магчымасці пасадзейнічаць у пераглядзе тэрмінаў рэгістрацыі замежных грамадзян, якія прыязджаюць у наш раён з турыстычнымі мэтамі, а таксама ўнёс некалькі іншых слушных прапаноў.

Заяўніку адразу ж былі дадзены пэўныя рэкамендацыі. Аднак гэта справа, як і іншыя, агучаныя падчас прыёму, патрабуе больш дэталёвага разгляду. Пісьмовыя паведамленні наведвальнікі атрымаюць ва ўстаноўленыя законам тэрміны.
Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *