На Валожыншчыне стартавала датэрміновае галасаванне

Выборы-2019 Главное Официально


Медыцынская сястра стаматалагічнага аддзялення Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна БЫКОЎСКАЯ вырашыла завітаць на выбары ў Парламент Беларусі датэрмінова. Жанчына палічыла, што асабіста для яе гэта вельмі зручна. Выбарчы ўчастак размешчаны на базе гімназіі № 1 Валожына.

Надвячоркам, забраўшы малодшага хлопчыка з групы падоўжанага дня, Таццяна Вікенцьеўна аддала свой голас за аднаго з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Сын-першакласнік Дзіма ўпершыню прысутнічаў пры падобнай працэдуры. Хлопчык ведае пра выбары, яму цікава было назіраць, як матуля апускала бюлетэнь у празрыстую урну. Самому ж юнаму наведвальніку дастаўся падарунак ад раённага музея – бясплатнае запрашэнне на экскурсію ва ўстанову ў любы час.

Выбаршчыца паведаміла, што муж хутчэй за ўсё таксама будзе галасаваць датэрмінова. Тым не менш, Алена Іванаўна Клачко запрасіла дружную сям’ю прыйсці на ўчастак у нядзелю, каб паглядзець святочны канцэрт, завітаць у буфет, так бы мовіць, акунуцца ў святочную атмасферу.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *