На Сакаўшчынскім участку № 11 ветэран застаўся на канцэрт

Выборы-2019 Официально

Калі наш фотакарэспандэнт трапіў на Сакаўшчынскі выбарчы ўчастак № 11, кампанія там паспела разгануцца на поўную моц. У ліку выбаршчыкаў аказаўся і ветэран вайны і працы Мікалай Рыгоравіч Гарнастай. Паважаны вясковец пасля галасавання застаўся паглядзець канцэрт, падрыхтаваны мясцовымі артыстамі.

Само галасаванне праходзіла ажыўлена.

 

Назіральнікі да сваёй місіі аднесліся з вялікай адказнасцю. Гэта таксама паважаныя і вядомыя ў Сакаўшчыне людзі.

Выстава тканых паясоў і яе ўдзельнікі. Яны ж правялі і майстар-клас, паказаўшы, як спрадвеку выраблялі паясы нашы продкі.

Не было сумна на ўчастку і малышам, якія завіталі сюды з бацькамі. Для іх наладзілі інтэлектуальныя гульні.

Шашкі ці шахматы? Асабісты выбар кожнага… Дзеці смела выбіралі што ім бліжэй і з асалодай гулялі. Да іх далучаліся і дарослыя.

Ну а куды ж без урача?! На участку можна не толькі аддаць голас за дэпутата, але і памераць артэрыяльны ціск і пракансультавацца са спецыялістам-медыкам.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *