Першыя ў вобласці!

Безопасность и здоровье Важное

Адпаведны дыплом падпісаў і ўручыў установе на мінулым тыдні галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінскай вобласці – галоўны ўрач Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Рызгунскі.

Шчыра віншуем пераможцаў, якія чарговы раз плённай працай узвысілі нашу малую радзіму ў вачах усяго цэнтральнага рэгіёна краіны!

Даведка: сёння ў райЦгіЭ працуюць 43 спецыялісты, сярод іх 9 урачоў і 12 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. У цэнтры дзейнічаюць аддзелы гігіены, эпідэміялагічны, лабараторны, прафілактычнай дэзінфекцыі. У санітарна-гігіенічнай і мікрабіялагічнай лабараторыях ажыццяўляюцца даследаванні пітной вады, харчовых прадуктаў, іншых аб’ектаў навакольнага асяроддзя па фізіка-хімічных, мікрабіялагічных, радыяметрычных паказчыках, вызначаецца ўтрыманне таксічных элементаў, рэшткавых колькасцяў пестыцыдаў, нітратаў.

Летась у аналагічным конкурсе работнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы Валожыншчыны занялі трэцяе месца. Вынік бягучага года – заўважны рывок уперад па розных паказчыках.

Сяргей САДОЎСКІ, фота аўтара



Добавить комментарий