Тыдзень лесу

Без рубрики Общество

Традыцыйна “Тыдзень лесу” праходзіць у красавіку. Але сёлета ў сувязі з цёплай зімой дабравольную акцыю вырашана распачаць раней. Ужо 28 сакавіка першыя валанцёры прыступяць да пасадкі дрэў.

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь выступіла ініцыятарам прысвяціць акцыю вялікай даце – 75-годдзю Перамогі ў Вялікай
Айчыннай вайне і Году малой радзімы. Асноўную нагрузку ў справе аднаўлення лясных масіваў Валожыншчыны бярэ на сябе калектыў ДЛГУ “Валожынскі лясгас”. Створана рабочая група па падрыхтоўцы “Тыдня лесу-2020”. Вызначаны і аб’екты, куды будуць накіраваны дабравольныя групы. Акрамя захавання і прымнажэння зялёнага багацця, пастаўлена задача па ачыстцы лясоў ад захламленасці. У рамках акцыі ў школах і сельгасліцэі будуць прачытаны лекцыі аб тым, наколькі важна зберагаць прыроду.

Тыя, хто жадае далучыцца да “Тыдня лесу-2020”, могуць патэлефанаваць на нумары: 8-01772 55485, 8-029 6331859, 8-029 1015684 і атрымаць усю патрэбную інфармацыю.

Дадатковая інфармацыя  на: www.mlh.by