“Жылкамунгас” працуе для нас!

Общество

Васьмідзесяцігадовы юбілей сваёй арганізацыі камунальнікі адзначылі так, каб людзі запомнілі гэту падзею: вялікая колькасць супрацоўнікаў была ўзнагароджана, госці і ветэраны атрымалі каштоўныя падарункі, пра якія паклапаціўся прафсаюзны камітэт на чале з Л. В. Садоўскім.

Адкрыў урачыстасць дырэктар РУП “Валожынскі жылкамунгас” Міхаіл Унучак. Ён коратка расказаў пра сённяшні дзень прадпрыемства, акрэсліў эканамічныя далягляды, агучыў некаторыя паказчыкі.

Генеральны дырэктар ДА “ЖКГ Мінскай вобласці” В. В. Шашок парадаваў сабраных, адзначыўшы, што валожынскія камунальнікі ў сталічным рэгіёне лічацца аднымі з самых паспяховых. Яшчэ адну прыемную місію ўзяў на сябе Васіль Васільевіч – уручыць Ганаровыя граматы лепшым працаўнікам. Самую пачэсную ўзнагароду, нагрудны знакам “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь” атрымала інжынер ЖЭУ Л. В. Войтава.

Начальнік водаканала Яўген Анатольевіч Найдзён так казаў пра электраманцёра Сяргея Мікалаевіча РАГЯЛЯ: “ Гэта чалавек на сваім месцы. Ён з заплюшчанымі вачамі выканае работу! Паважаюць яго калегі. Шмат гадоў адпрацаваў у жылкамунгасе, адказвае за бесперабойнае функцыянаванне ачышчальных збудаванняў, станцыі абезжалезвання вады, водных свідравін, помпавых станцый. На яго можна заўсёды разлічваць. Нярэдка яму даводзіцца выпраўляць тэхнічныя збоі ноччу або ў святочныя дні. Такіх людзе трэба цаніць і паважаць. Лічу, што падзяку Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ён заслужыў!”.
Электраманцёр участка вулічнага асвятлення Анатоль Іванавіч БАЛЬЦЭВІЧ адказвае не толькі за спраўную работу ліхтароў, але і за бесперабойную падачу электрычнасці ў дамы жыхароў райцэнтра, Ракава, Івянца, некаторых вёсак. Азы спецыяльнасці ён спасцігаў падчас вучобы ў Валожынскім сельгасліцэі. Мець справу з электратокам – справа даволі рызыкоўная. Каб не дапусціць бяды, трэба і тэорыю добра ведаць, і практычныя навыкі мець. Анатоль Іванавіч – майстар вопытны. З нагоды прафесіянальнага свята, за ўменне і старанне ён адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Фарміраванне штатнага раскладу, налічэнне заработнай платы – гэтыя адказныя абавязкі ў жылкамунгасе выконвае вядучы эканаміст па працы Рыта Антонаўна ШАРКО. Прыйшла яна ў калектыў у 2004 годзе. Вялікую падтрымку ёй тады аказала старэйшая калега Людміла Іванаўна Клімовіч. Ды і наогул спецыялісты камунальнай сферы ўразілі спагаднымі адносінамі адзін да аднаго, сумленным стаўленнем да агульнай справы.

Алена ЗБІРЭНКА