Прафсаюзы манітораць цэны на сацыяльна значныя тавары

Без рубрики

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачала праводзіць штотыднёвы маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары, паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда ў інтэрв’ю прафсаюзнай газеце «Беларускі час».

«Ва ўсіх раёнах, гарадах мы сочым за дынамікай цэн на сацыяльна значныя тавары. Гэта каля 20 пазіцый — самае важнае і неабходнае кожнаму чалавеку. Мы звярнуліся да ўрада з прапановай устанавіць строгі мараторый на павышэнне цэн на гэту групу тавараў у існуючай сітуацыі», — сказаў Міхаіл Орда.

Урад ужо прыняў пэўныя меры, дадаў старшыня ФПБ. Устаноўлены парог росту цэн — не больш як 0,5 працэнта ў месяц. «Мы накіравалі зварот гандлёвым сеткам, каб усе гандлёвыя надбаўкі, бонусы на гэтыя тавары былі замарожаны. Далей будзем глядзець, як развіваецца сітуацыя», — адзначыў ён.

Прафсаюзныя арганізацыі таксама нацэлены праводзіць сумесна з наймальнікамі работу па захаванні працоўных калектываў.

Згодна з інфармацыяй БелТА