Сёння аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

Важное

Згодна з інфармацыяй БелТА, аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены з-за навальніц і ліўняў, паведамілі  ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны з 9.00 да 15.00 чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру.

Пры навальніцы месцамі  прагназуюцца моцныя ліўні і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Неспрыяльныя з’явы ў краіне захаваюцца да канца дня.