Валожынцы ў ліку лепшых

Важное Спорт

9-11 верасня выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прынялі ўдзел у спартакіядзе ДЮСШ Мінскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2008 г. н. і маладзейшых, што прайшла ў горадзе Дзяржынску.

У першынстве ў выніку напружанай барацьбы каманда, у склад якой уваходзілі Дзяніс Лугоўскі і Аляксей Самец, заняла 3-е месца сярод юнакоў, каманда Дар’і Ціганінай і Веранікі Скадорва – 2-е месца сярод дзяўчат. У парным разрадзе вышэйназваныя школьнікі заваявалі 3-я месцы. Як і іншыя пераможцы, яны былі ўзнагароджаны граматамі і медалямі.

Наш кар.