Пачні з сябе

Важное Культура

Самая складаная праблема ў эканоміі рэсурсаў – пачаць з сябе.

Як паказвае практыка энергаспажывання, эканомія пры дапамозе разумнага самаабмежавання можа складаць значныя сумы. Той, хто навучыўся эканоміць электраэнергію, ваду, цяпло, газ у сваёй кватэры, лепш разумее неабходнасць энергазберажэння ў шматкватэрным доме і на працы. Бо ў аснове любой эканоміі – воля да выкаранення шкодных звычак транжырства і ўлік. Спынімся больш падрабязна на некаторых простых, але эфектыўных спосабах энергазберажэння ў побыце.

Эканомія цяпла

Уцяпленне аконных і дзвярных блокаў дазваляе павысіць тэмпературу ў кватэрах і дамах на 4-5°С і адмовіцца ад электраабагравальніка, які за сезон спажывае да 4000 кВт.г. Ёсць некалькі простых спосабаў уцяплення:

– заладзіць шчыліны ў аконных рамах і дзвярных праёмах. Для гэтага выкарыстоўваюцца мантажныя пены, герметызавальныя стужкі, што самапашыраюцца, сіліконавыя і акрылавыя герметыкі і г. д. Вынік – павышэнне тэмпературы паветра ў памяшканні на 1-2°С;

– ушчыльніць створкі вокнаў і дзвярэй з дапамогай розных самаклейных ушчыльняльнікаў і пракладак. Прычым гэта робіцца не толькі па перыметры, але і паміж рамамі. Вынік – павышэнне тэмпературы ўнутры памяшкання на 1-3°С;

– устаноўка новых пластыкавых або драўляных вокнаў з шматкамернымі шклопакетамі, шклом з цяплоадбівальнай плёнкай і праветрывальнікамі. Гэта будзе садзейнічаць таму, што тэмпература ў памяшканні будзе стабільнай і зімой, і летам, паветра – свежым, знікне неабходнасць перыядычна адкрываць акно. Вынік – павышэнне тэмпературы ў памяшканні на 2-5°С і зніжэнне ўзроўню вулічнага шуму;

– устаноўка другіх дзвярэй на ўваходзе ў кватэру (дом). Вынік – павышэнне тэмпературы ў памяшканні на 1-2°С, зніжэнне ўзроўню знешняга шуму і загазаванасці;

– устаноўка цеплаадбівальнага экрана (або алюмініевай фольгі) на сцяну за радыятар ацяплення. Вынік – павышэнне тэмпературы ў памяшканні на 1°С. Старайцеся не закрываць радыятары шчыльнымі шторамі, экранамі, мэбляй – цяпло будзе размяркоўвацца больш эфектыўна. Замяніце чыгунныя радыятары на алюмініевыя: іх цеплааддача на 40-50% вышэй. Калі радыятары ўстаноўлены з улікам зручнага здыму, маецца магчымасць рэгулярна іх прамываць, што таксама спрыяе павышэнню цеплааддачы. Шкленне балкона або лоджыі эквівалентна ўстаноўцы дадатковага акна. Гэта стварае цеплавы буфер з прамежкавай тэмпературай на 10°С вышэй, чым на вуліцы ў моцны мароз. Не рэдкасць, калі ёсць праблема не з недахопам цяпла, а з яго лішкам. Рашэннем стане ўстаноўка тэрмарэгулятараў на радыятары.

Эканомія электрычнай энергіі

Замяніце звычайныя лямпы напальвання на святлодыёдныя. Тэрмін іх службы ў 20 разоў большы, спажыванне электраэнергіі ніжэй у 8 разоў. За час эксплуатацыі лямпачка акупляе сябе 8-10 разоў. Ужывайце мясцовыя свяцільні, калі няма неабходнасці ў агульным асвятленні. Вазьміце за правіла, выходзячы з пакоя, гасіць святло. Адключайце прылады, якія доўгі час знаходзяцца ў рэжыме чакання. Тэлевізары, камп’ютары, музычныя цэнтры ў рэжыме чакання спажываюць энергіі ад 3 да 10 Вт.г. На працягу года гэта абсталяванне, у тым ліку зарадныя прылады, пакінутыя ў разетцы, дадуць дадатковы выдатак энергіі 200-300 кВт.г. Ужывайце тэхніку класа энергаэфектыўнасці не ніжэй за А. Дадатковы расход энергіі на бытавыя прылады састарэлых канструкцый складае прыкладна 50%. Не ўстанаўлівайце халадзільнік побач з газавай плітой або радыятарам ацяплення. Гэта павялічвае выдатак энергіі халадзільнікам на 20-30%. Ушчыльняльнік халадзільніка павінен быць чыстым і шчыльна прылягаць да корпуса і дзверцаў. Нават невялікая шчыліна павялічвае расход энергіі на 20-30%. Астуджвайце да пакаёвай тэмпературы прадукты перад іх змяшчэннем у халадзільнік. Не забывайце часцей размарожваць халадзільнік. Не закрывайце радыятар халадзільніка, пакідайце зазор паміж сцяной памяшкання і задняй сценкай, каб яна магла свабодна астуджвацца. Калі ў вас на кухні электрычная пліта, сачыце за тым, каб яе канфоркі не былі дэфармаваны і шчыльна прылягалі да дна посуду. Гэта выключыць залішні выдатак цяпла і электраэнергіі. Не ўключайце пліту загадзя і выключайце яе трохі раней, чым неабходна для падрыхтоўкі стравы. Кіпяціце ў электрычным чайніку столькі вады, колькі неабходна для выкарыстання. Ужывайце светлыя тоны пры афармленні сцен кватэры. Светлыя сцены, светлыя шторы, чыстыя вокны, разумная колькасць кветак скарачаюць выдаткі на асвятленне на 10-15%. Запісвайце паказанні электралічыльнікаў і аналізуйце, якім чынам можна скараціць спажыванне электраэнергіі. Выключайце або пераводзьце ў спячы рэжым камп’ютар, калі няма неабходнасці ў яго пастаяннай эксплуатацыі. Пры бесперапыннай кругласутачнай працы ён спажывае ў месяц 70-120 кВт.г. У выпадку неабходнасці бесперапыннай працы больш эфектыўна выкарыстоўваць наўтбук або камп’ютар з паніжаным энергаспажываннем. У цэлым цалкам рэальна скараціць спажыванне электраэнергіі на 40-50% без зніжэння якасці жыцця.

Эканомія вады

Абавязкова выкарыстоўвайце лічыльнікі вады. Гэта будзе матываваць да скарачэння яе расходу. Устанавіце рычажныя пераключальнікі на змяшальнікі замест паваротных кранаў. Эканомія складзе 10-15% плюс

зручнасць у падборы тэмпературы. Не ўключайце ваду на поўны напор. У 90% выпадкаў цалкам дастаткова невялікага струменя. Спажыванне вады скарачаецца пры гэтым у 4-5 разоў. Пры мыцці і прыняцці душу адключайце ваду, калі ў ёй няма неабходнасці. На прыняцце душу ідзе ў 10-20 разоў менш вады, чым на прыняцце ванны. Істотная эканомія адбываецца пры ўжыванні двухкнопачных зліўных бачкоў. Неабходна старанна праверыць наяўнасць уцечкі вады са зліўнога бачка, якая ўзнікае з-за старой фурнітуры. Яе замена не надта затратная, а эканомія вады істотная. Праз тонкі струмень уцечкі вы можаце губляць некалькі кубаметраў вады ў месяц. У цэлым скарачэнне спажывання вады ў 4 разы – задача цалкам рэалізуемая і малазатратная.

Эканомія газу

Гэта перш за ўсё актуальна, калі ў кватэрах устаноўлены лічыльнікі газу, ёсць індывідуальныя ацяпляльныя кропкі. У гэтым выпадку ўсе меры па эканоміі цяпла і гарачай вады прыводзяць да эканоміі.

Пры падрыхтоўцы ежы таксама ёсць магчымасці зэканоміць газ:

– полымя гарэлкі не павінна выходзіць за межы дна каструлі, патэльні, чайніка, інакш вы проста грэеце паветра ў кватэры (эканомія 50% і больш);

– дэфармаванае дно посуду прыводзіць да перарасходу газу да 50%;

– посуд, у якім рыхтуецца ежа, павінен быць чыстым і не прыгарэўшым, інакш патрабуецца ў 4-6 разоў больш газу;

– ужывайце эканамічны посуд, гэтыя якасці звычайна паказвае яго вытворца. Самыя энергаэканамічныя вырабы – з нержавеючай сталі з паліраваным дном, асабліва з пластом медзі або алюмінію. Посуд з алюмінію, эмаліраваны, з тэфлонавым пакрыццём неэканамічны;

– дзверцы духоўкі павінны шчыльна прылягаць да корпуса пліты і не выпускаць гарачае паветра. У цэлым проста эканомнае выкарыстанне газу дае скарачэнне яго спажывання ў 2 разы, выкарыстанне прапанаваных мер – прыкладна ў 3 разы.

Энергаэфектыўнасць для сучаснага грамадства – аксіёма. Эканомнае выкарыстанне цяпла, электраэнергіі, вады, газу дазваляе скараціць уласныя выдаткі і палепшыць экалагічную сітуацыю на планеце ў цэлым.