У дыялогу – пазітыўныя вынікі

VI Усебеларускі народны сход

Дзякуючы рабоце грамадскай прыёмнай на Валожыншчыне, якая мае на мэце збор актуальных пытанняў развіцця краіны і рэгіёну, удаецца не толькі фіксаваць прапановы людзей на Усебеларускі народны сход, што павінен адбыцца, але і аператыўна знімаць набалелыя праблемы жыхароў населеных пунктаў. Гэта форма работы дадаткова ўмацоўвае зваротную сувязь паміж уладай і грамадзянамі.

У рамках паляпшэння развіцця малой радзімы вырашаюцца і важныя пытанні мясцовага характару. Па просьбах абанентаў, напрыклад, у вёсцы Вялікая Дайнава была ліквідавана стыхійная звалка, падсыпана вуліца пры выездзе на трасу. На могілках у Забрэззі выдалілі старыя дрэвы, якія знаходзіліся ў аварыйным стане і пагражалі пры некантраляваным падзенні пашкодзіць помнікі і агароджы. На працягу першага квартала бягучага года ў адной з вёсак будзе праведзена абрэзка масіўных дрэў, густое голле якіх навісае над хатамі…

23 студзеня ў грамадскай прыёмнай з 10.00 да 13.00 адбудзецца заключнае дзяжурства. Тым, хто яшчэ не паспеў паўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства, прапановы можна адрасаваць асабіста, звярнуўшыся па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 4, каб. 20, патэлефанаваўшы па нумары 58935 або даслаўшы ліст на электронную пошту gimnmetod@tut.by.

Наш кар.