НЯХАЙ УГОНШЧЫК ПЛАЧА…

Закон и порядок

Летась за парушэнне правілаў паркоўкі транспартных сродкаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 278 вадзіцеляў, дзесяць аўтамабіляў былі ўзламаны і абкрадзены, зарэгістраваны два выпадкі ўгону.

З-за прыпаркаваных прыватных легкавушак перакрываецца праезд і на месца назначэння не могуць дабрацца «Хуткая дапамога», пажарныя машыны і камунальны транспарт. Асабліва пакутуюць жыльцы дамоў № 22 па вуліцы Партызанскай, № 22 па вуліцы Міру.

Каб выправіць становішча, у горадзе на вуліцы Дзяржынскага (тэрыторыя, якую раней займала ЖКГ) абсталявана платная аўтастаянка на 90 машынамесцаў. Уладальнікам легкавых аўтамабіляў за месяц карыстання аўтастаянкай давядзецца заплаціць 70 тысяч рублёў, грузавых – 145 тысяч, фур – 177 тысяч. Пляцоўка асвятляецца ў цёмны час сутак, добраўпарадкавана і знаходзіцца пад аховай вартаўніка. Каб атрымаць месца, звяртайцеся ў РУП “Валожынскі жылкамунгас”.

Тым жа, хто прывык пакідаць свой аўтамабіль пад пад’ездам, напамінаем, што Правіламі дарожнага руху забараняецца паркавацца на праездах каля жылых дамоў, на газонах і  зялёных зонах, у месцах, дзе транспартны сродак утварае перашкоду для руху аўтамабіляў аператыўнага назначэння. Парушальнікам на першы раз пагражае штраф у памеры ад адной да пяці базавых велічынь, паўторнае парушэнне правіл паркоўкі караецца больш значнымі сумамі.

Андрэй ЖУДРЫК,

старшы інспектар ДПС

аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *