Поспех у працы – галоўны пропуск на конкурс

Общество

Яркім зорным конкурсам без перабольшання можна вобразна назваць  штогадовае вылучэнне кандыдатаў на спецыяльную прэмію аблвыканкама “Чалавек года Міншчыны”.

На атрыманне яе прэтэндуюць лепшыя з лепшых па рэкамендацыі мясцовых органаў улады, працоўных калектываў. Усе кандыдатуры вызначаюцца бездакорным аўтарытэтам. Гэта людзі, якія па выніках года дасягнулі прафесіянальных вяршынь, вызначыліся наватарскімі ідэямі, папоўнілі скарбонку перадавога вопыту і г. д.

Конкурс выяўляе лідараў у розных сферах дзейнасці: вытворчай, невытворчай, грамадска-палітычнай. Ад нашага раёна, згодна з рашэннем райвыканкама, на суісканне спецыяльнай абласной прэміі вылучаны наступныя кандыдатуры: Марына Іванаўна Гурыновіч, урач-стаматолаг Івянецкай гарпасялковай бальніцы; Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч, дырэктар Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця; Таццяна Вячаславаўна Халявінская, настаўніца хіміі СШ № 2 горада Валожына; Аляксандр Станіслававіч Чарняўскі, выкладчык па спорце Валожынскай ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі.

Зразумела, у гэтых людзей  будзе нямала сапернікаў на абласным этапе. Са шматлікай колькасці прэтэндэнтаў аўтарытэтная камісія вызначыць лепшых з лепшых. Магчыма, і нашым землякам усміхнецца ўдача. Яны гэтага заслужылі сваёй бездакорнай працай!

Ірына ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *