АХВЯРЫ ЗБІРАЕ АГОНЬ…

Закон и порядок

Страшная трагедыя ўскалыхнула вёску Лягезы і ўсё наваколле: пажар, які здарыўся ў ноч на 21 мая, стаў прычынай гібелі трох дарослых і двухгадовага дзіцяткі…

Напярэдадні маладая жыхарка вёскі Пугачы разам з братам і сынам прыехала ў госці да знаёмай. Вечарам яны распілі спіртное і адправіліся спаць. Брат пацярпеўшай пайшоў спаць у машыну. Прачнуўся ад настойлівых штуршкоў аднаго з мясцовых жыхароў: той загадаў тэрмінова выклікаць пажарных і пабег ратаваць хату, якая ўжо занялася агнём…

Малады чалавек даімчаў да суседняй вёскі, дзе і выклікаў выратавальнікаў, але, на вялікі жаль, выратаваць сястру, пляменніка і гасцінных гаспадароў не ўдалося. Экіпажам 5-ці аўтацыстэрнаў, якія тушылі полымя, на жаль, прыйшлося канстатаваць чатыры смерці…

Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Па гэтай прычыне адбываецца кожны пяты пажар, на якім гіне кожны другі. Самае недарэчнае, што пакутуюць і гінуць пры гэтым дзеці. Вы можаце ўявіць боль і адчай малечы, што спрабуе выратавацца ад агню? Як апісаць жудасны страх дзіцяці і дзе потым шукаць апраўданне ўласнай халатнасці? Куды лягчэй трагедыю папярэдзіць.

Алег СКАДОРВА,

начальнік Валожынскага РАНС.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *