І ПРАЦАЎЛАДКАВАЛІ, І ІНТЭРНАТ ВЫДЗЕЛІЛІ

Молодежный курьер

Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН займаецца постінтэрнацкай адаптацыяй асоб з ліку дзяцей-сірот ад 18 да 23 гадоў.

Сёлета пасля заканчэння навучальных устаноў і атрымання пэўных спецыяльнасцей 16 маладых людзей з гэтай катэгорыі прыбылі ў наш раён. Кожны быў накіраваны на месца працы ў арганізацыі і гаспадаркі раёна. Маладых людзей з будаўнічымі і тэхнічнымі спецыяльнасцямі прынялі філіял КУП “Мінаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”, ДУП “Валожынскае ПМС”, ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”, ААТ “Пугачы”, КСУП “Сакаўшчына-агра”. Для некаторых першым месцам працы сталі Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, ААТ “Валожынскі льнокамбінат”, райспажыўтаварыства. Тым, каму патрэбна жыллё, выдзелены месцы ў інтэрнатах. Згодна з рашэннем райвыканкама, яны былі забраніраваны загадзя.

Да 1 ліпеня ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ўжо значыліся 29 такіх маладых людзей. На кожнага заведзена тут асабовая справа. Спецыялісты аддзялення на працягу некалькіх гадоў, да наступлення 23-гадовага ўзросту, праводзяць з імі мэтанакіраваную работу, дапамагаюць прыстасавацца да дарослага самастойнага жыцця.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *