Общество

Захоўвае і прымнажае добрыя спартыўныя традыцыі лясгаса ляснічы Валожынскага лясніцтва Аляксандр ДРАВІЛА. На яго асабістым рахунку ўжо шмат спартыўных перамог. Сёлета ён стаў першым на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод лясгасаў. Год таму паказаў лепшы вынік на вобласці па шашках. Калі неабходна абараніць гонар калектыву на футбольным полі або баскетбольнай пляцоўцы, Аляксандру таксама няма роўных.  Спортам юнак пачаў займацца яшчэ ў школьныя гады, у сваёй роднай Оршы наведваў шмат секцый і гурткоў. Вялікую ўвагу фізічнай падрыхтоўцы надае і зараз. У лясніцтве ў хуткім часе нават плануецца адкрыць своеасаблівы музей спартыўных узнагарод.

Фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *