Молодежный курьер

Ёсць людзі, якія выбіраюць свой будучы жыццёвы шлях яшчэ ў дзяцінстве. Гэта дазваляе сканцэнтравацца на галоўным, не губляць дарма час, хутчэй дасягнуць жаданых вынікаў. Ігар МІХАЙЛАЎ вырашыў звязаць свой лёс з міліцыяй яшчэ васьмікласнікам. Хутка прамінулі апошнія школьныя гады, вучэбныя класы змяніліся на аўдыторыі Акадэміі МУС. Летам мінулага года Ігар скончыў навучанне, атрымаўшы спецыяльнасць аператыўнага работніка. Размеркаванне прывяло яго ў крымінальную міліцыю Валожынскага РАУС.

Падрыхтоўка будучых спецыялістаў крымінальнага вышуку ў Беларусі наладжана якасна. Таму І. Міхайлаву было няцяжка ўвайсці ў працу на новым месцы. Шмат залежыць і ад працоўнай суполкі, якая прымае маладога спецыяліста. Паводле слоў аператыўніка, з калектывам яму пашанцавала.

Першы год працы застаўся за спінай, падараваўшы новы вопыт і ўменне. Сёння Ігар Пятровіч не можа нават уявіць сябе на іншай рабоце. “Гэта спецыфіка нашай спецыяльнасці – калі чалавек будзе адчуваць сябе не на сваім месцы, то ён проста не вытрымае таго рытму, у якім даводзіцца працаваць і жыць,” – тлумачыць ён. Ігар упэўнены – галоўнае, што адрознівае работу аператыўніка ад іншых, гэта неабходнасць творчага падыходу, бо кожная новая справа патрабуе свайго падыходу. Прафесія аператыўнага супрацоўніка не пакідае шанцаў стэрэатыпнасці.

Сёння за Ігарам Міхайлавым замацавана тэрыторыя Ракаўскага сельсавета. Асвоіць мазаіку вёсак, адчуць мясцовыя асаблівасці дапамагае маладому спецыялісту вопытны таварыш – старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Віктар Рыснік.

Фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *