АБМЕРКАВАНЫ ПЕРСПЕКТЫЎНЫЯ ПЫТАННІ

Общество

Другі з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» прайшоў 3 лістапада ў Малой зале Палаца Рэспублікі ў Мінску.

У яго рабоце прынялі ўдзел каля 400 дэлегатаў ад усіх абласных і Мінскай гарадской арганізацый «Белай Русі».

На з’ездзе падведзены вынікі работы за 2007-2012 гады і прынята новая рэдакцыя Статута і Праграмы аб’яднання. Абраны кіруючыя органы «Белай Русі» – новы склад рэспубліканскага савета і цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі. Старшынёй РГА «Белая Русь» зноў абраны Аляксандр Радзькоў.

Пытанне пра пераўтварэнне РГА «Белая Русь» у палітычную партыю ў парадак дня з’езду не было  ўключана, хоць размовы пра змену статуса вядуцца даволі даўно.

Валожынскую раённую арганізацыю на з’ездзе прадстаўлялі старшыня раённай арганізацыі, а таксама намеснік старшыні райвыканкама, член  прэзідыума раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Пётр Іосіфавіч Бібік.

«Белая Русь» стала адным з самых шматлікіх грамадскіх аб’яднанняў у рэспубліцы. У радах РГА налічваецца 132767 членаў, аб’яднаных у 7208 пярвічных арганізацый. Ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах створаны і функцыянуюць арганізацыйныя структуры аб’яднання. За гэты час «Белая Русь» сфарміравала  свой пазітыўны імідж у вачах насельніцтва краіны, заручылася падтрымкай грамадзян.

Валожынская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» таксама выступае рэальнай грамадскай сілай, якая забяспечвае рэалізацыю вызначанага дзяржаўнага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага курсу развіцця нашай краіны, дзе на першым плане знаходзяцца інтарэсы народа.

Арганізацыя з першага дня свайго існавання актыўна ўключылася ў рэальную работу і здолела аўтарытэтна заявіць пра сябе правядзеннем розных акцый і мерапрыемстваў, якія закранаюць многія сферы жыцця. Мы не варымся, як кажуць, ва ўласным соку, а  шчыльна ўзаемадзейнічаем з іншымі грамадскімі арганізацыямі, органамі ўлады, ветэранскай арганізацыяй, прафсаюзамі, камуністычнай партыяй, раённым аддзяленнем “Беларускага саюза жанчын” і г. д.

Мы дапамагаем інвалідам, ветэранам вайны і працы, ушаноўваем працаўнікоў вёскі за іх вытворчыя здабыткі ў час сельскагаспадарчых кампаній і з нагоды прафесіянальных свят.

Шырыцца рух па навядзенні парадку на зямлі пад дэвізам «Белая Русь» упрыгожвае Беларусь».

Безумоўна, людзі бачаць нашу рэальную дзейнасць і з усё большай павагай адносяцца да нашай грамадскай арганізацыі. Таму і  расце колькасць пярвічных арганізацый. У кастрычніку 2012 года ў раённым выканаўчым камітэце зарэгістравана яшчэ адна пярвічная арганізацыя, а на дадзены момант раённая арганізацыя аб’ядноўвае ў сваіх радах 780 патрыятычна настроеных жыхароў Валожыншчыны ў 36 пярвічках.

Мы маем старонку на сайце райвыканкама, дзе кожны можа пазнаёміцца з тым, чым жыве раённая арганізацыя РГА «Белая Русь».

Дэвіз нашай арганізацыі гучыць так: «Мы жывём інтарэсамі краіны і кожнага асобна ўзятага грамадзяніна!»

Наталля ЧАРНЫШОВА,

старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *