Общество

Больш за 150 чалавек адначасова могуць размясціцца ў залах рэстарана ў Валожыне. Штомесяц “Іслач” абслугоўвае каля пяці соцень наведвальнікаў.

Сакрэтамі таго, як зрабіць па-сапраўднаму смачнай любую страву выдатна валодаюць вопытныя павары рэстарана “Іслач”. У кожнага за плячыма адпаведная адукацыя, доўгія гады працы.  Таццяна БЕЛАНОВІЧ, якая адказвае за прыгатаванне салатаў і першых страў, ужо сямнаццаць гадоў спасцігае кулінарныя таямніцы ў дружным калектыве. З-пад яе рук выйшла шмат адмысловых, цудоўна ўпрыгожаных, унікальных кулінарных кампазіцый. Іна КУЛАК, якая аддала працы ў рэстаране дзесяцігоддзе, спецыялізуецца на другіх стравах і гарачых закусках. Абедзве – сапраўдныя чараўніцы кухні, якія не па чужых словах ведаюць, што найлепшая прыправа да кожнага кулінарнага твора – вясёлая ўсмешка і добры настрой.

Фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *